К Новому году — новый мост

2024 - Год качества Новости Экономика

Мост ля Пагіршчыны набудзе новы выгляд

Каля вёскі Пагіршчына вядзецца рэканструкцыя моста праз рэчку Обаль. Генпадрадчыкі – мостабудаўнічае ўпраўленне № 5 ААТ «Мостабуд». Дапамагаюць работнікі Шумілінскага ДРБУ-204.

Падчас нашага прыезду тут працавалі віцебскія і шумілінскія дарожныя рабочыя. «Пачалі работы 4 чэрвеня, – расказаў прараб мостабудаўнічага ўпраўлення № 5 ААТ «Мостабуд» Віктар Прыхожы. – Па праекце прадугледжана замена дзвюх крайніх бэлек моста, іх мы ўжо дэманціравалі. Але нашы спецыялісты паглядзелі, што трэба мяняць і астатнія чатыры бэлькі. Ці будзе гэта зроблена, пакажа на днях экспертыза».

Брыгада віцебскіх дарожнікаў складаецца з сямі чалавек. На рэканструкцыі моста працуюць два краны, пагрузчык з гідрамолатам, кампрэсар.

ДРБУ-204 з’яўляецца субпадрадчыкам рэканструкцыі моста. «Будзем класці асфальт, займацца добраўпарадкаваннем, – расказаў галоўны інжынер ДРБУ-204 Аляксандр Фурсін. – Пасля будзем умацоўваць бераг ракі камянямі, каб не размывалася земляное палатно».

У дзень нашага прыезду дарожныя рабочыя ДРБУ-204 Максім Сіценка і Віталь Шавяка ўздоўж берага ракі піламі выразалі кустоўе, каб яно не перашкаджала рабоце віцебскім дарожнікам.

Згодна з праектам мост павінен быць здадзены ў эксплуатацыю 20 снежня бягучага года. Так сказаць, будзе навагоднім падарункам вадзіцелям.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *