Репортёр получил задание : купить два мороженых за два рубля

Общество Экономика

Купіць два марожаныя за два рублі!

У спякотныя дні хочацца чагосьці халодненькага і аднаразова смачнага. Ідэальным варыянтам у гэтым плане з’яўляецца марожанае. Рэдактар раённай газеты дала два рублі і даручыла заданне купіць за іх два марожаныя.

«Ці ж гэта магчыма? – адразу асеклі калегі. – Гіблы нумар! Не купіш! Прасі больш грошай». Але я ўсё ж вырашыла паспрабаваць. Накіравалася ў магазіны «Еўраопт», «Хіт-экспрэс», «Віцебскія прадукты». Марожанага там – на любы густ. Есць «Гоша, «Капрыз, «20 капеек», «Топ», «Юкі», «Мая Алёнка», «Салета», «Птушынае малако» і многія іншыя гатункі. Вытворчасць – малочныя камбінаты Полацка, Лепеля, Мінска, Брэста. Вага – 60-80 грамаў. Але ўсе марожаныя каштуюць больш за рубель.

«Так, напэўна, калегі праўду казалі!»  – падумала я ў расхваляваных пачуццях, але ўсё ж адправілася ў іншыя магазіны горада.

У магазіне «Капеечка» знайшла ў продажы «Фруктовы лёд» за 95 капеек. Ура! Заданне купіць за два рублі два марожаныя выканана. Але, прызнацца, зусім не люблю такі “лёд”, бо ён нагадвае замарожаны разведзены сок. Таму прадоўжыла пошукі. У «Санце» сярод разнастайнасці сартоў марожаных быў у продажы «Фруктовы лёд» за 99 капеек, у Метане – «Бабл Бум» за 95 капеек. І зноў я ўкладваюся ў два рублі!

Самы аптымальны варыянт марожанага знайшла ў магазіне «Тамарагандаль» – «Сливочное» за 96 капеек і «Пламбір на палачцы» за 1 рубель вытворчасці «Бабуліна крынка». Прыпынілася ўсё ж на пламбіры, каб, як кажуць, было без рэшты за два рублі. Марожанае было смачным! І дарэмна смяяліся калегі, што не куплю два марожаныя за два рублі.

У гэты ж дзень мы пабывалі ў аграгарадку Мікіціха. І дзеля цікаўнасці зайшлі ў мясцовы «Міні-маркет». «Ці можна ў вас купіць марожанае за адзін рубель?» – запыталіся ў прадаўца. Неспадзявана нам прапанавалі два гатункі – сорт «Топтыжка» за 96 капеек (вытворчасць Расійскай Федэрацыі) і «Бабл Бум» (выраблена ў Брэсце). Тут ужо марожанае не куплялі, бо заданне рэдактара было выканана гадзіну таму.

Са справаздачай дзялюся і з вамі, шаноўныя чытачы – раптам спатрэбіцца.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *