Подскользнулся, упал, гипс…

Актуалии Здоровье

Ішоў, паслізнуўся – гіпс
Зімовая дарога тоіць у сабе шмат небяспекі, асабліва ў галаледзіцу.  Так, у снежні мінулага года ў райбальніцу з траўмамі, расцяжэннем звязак і пераломамі рэбраў звярнулася 8 чалавек.
Значна больш ахвяр галалёду ў студзені гэтага года. Па падліках урачоў райбальніцы, за дапамогай з 1 па 17 студзеня звярнулася 18 чалавек. Прычым, чатыры чалавекі паслізнуліся на слізкай дарозе і атрымалі пераломы, пяцёра — удары рознай ступені, выцялі рукі, ногі ці галаву.  “Часцей ахвяры галалёду лечацца амбулаторна, – кажа хірург райбальніцы  Е. П. Бурлакова. – Тым не менш, зараз у хірургічным аддзяленні ляжаць два чалавекі з пераломамі, адзін – з сатрасеннем мазгоў”.
Як берагчыся ад галалёду і не трапіць у спісы тых, хто “ішоў, паслізнуўся – гіпс”? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да галоўнага ўрача райбальніцы К. Ф. Баканава. “На зімовай дарозе наша бяспека ў многім залежыць ад работнікаў камунгасу, – кажа Канстанцін Фёдаравіч. – Хацелася б, каб тратуары  былі своечасова пасыпаны пясчана-салявой сумессю. Ну, і хадзіць, зразумела, трэба асцярожна і не спяшаючыся. Асабліва людзям пажылога ўзросту, бо менавіта для іх лёд аказваецца найбольш небяспечны. Жанчынам хочацца парэкамендаваць не купляць зімовыя боты на высокіх абцасах. Зімовы абутак павінен быць перш за ўсё  зручным, з няслізкай падэшвай”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *