По следам рейда. Пожары: лучше предупредить, чем тушить.

Безопасность Общество

Якая бяспека, калі падлога правалілася?
Рэйды па папярэджанню гібелі людзей на пажарах і па кантролю за эксплуатацыяй электраправодкі і печак праводзяцца  рэгулярна. А ў гэтым годзе ў сувязі з пахаладаннем пачалі працаваць значна раней – у пачатку верасня. Падчас аднаго з рэйдаў да спецыяліста групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Л. А. Лінкевіч і дзяржаўнага інспектара “Энерганагляду” В. І. Іванова далучылася і карэспандэнт раённай газеты.
Наш маршрут – па тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета. Заходзім у хаты, якія на ўліку ў групе зоны рызыкі. Часцей за ўсё тут пражываюць адзінокія людзі, пенсіянеры, састарэлыя ці тыя, хто любіць піць гарэлку. Як, напрыклад, жанчына з вёскі Свярдлы, да якой завіталі. На кухні палілася печка, языкі полымя небяспечна зыркалі скрозь невялікія шчыліны. Гэтыя языкі могуць перакінуцца на блізка павешаныя фіранкі. Спецыяліст  аддзела па надзвычайных сітуацыях указала на неабходнасць тэрміновага рамонту печкі. Гаспадыня згадзілася з патрабаваннямі, бо печка – неабходны атрыбут вясковай хаты. Яна корміць і абагравае. А тут яшчэ і святло дае – у хаце электрычнасць з-за няўплаты адключана.
Практычна такую ж карціну ўбачылі ў наступнай жыхаркі з гэтай жа вёскі. Пенсіянерка жыве адна, на зіму няма ні ахапка дроў, таму жанчына хоча пайсці на сацыяльны ложак. “Хаця б зіму там перачакаць, а вясной – зноў у сваю хату”.
Дзверы на веранду наступнага дома былі адчынены насцеж. На падлозе веранды – пустыя бутэлькі з-пад віна. На яго грошы заўсёды знаходзяцца, а вось каб адрамантаваць грубку – іх чамусьці няма.
– Калі прывядзяце ў парадак печку? – пытаемся ў жанчыны.
– Час ад часу сама дзіркі глінай замазваю, але ж яна трымаецца нядоўга, – тлумачыла яна. – Замажу, гліна яшчэ ёсць.
У наступнай хаце жыве П. К. Жыгунова, яна размяняла дзевяты дзесятак, а чысціню ў яе доме можна ставіць у прыклад маладзейшым. Печка пабелена, сёлета часткова памянялі электраправодку. “Наймаю людзей, бо сама ўжо не магу ўсё зрабіць, а парадак люблю”, – расказала гаспадыня.
Трымаем накірунак у  Барэц, у Навікі. У Навіках адна з  гаспадынь не выйшла нам насустрач, бо не змагла ўстаць з ложка. Толькі стаяў у пакоі трывалы пах спіртнога. А ў суседнім пакоі раскіданая цэгла, газеты, драўляныя скрыні, дровы.
У гаспадыні з Навікоў яшчэ горшая бяда: правалілася падлога ў адным з пакояў. Пад гнілыя дошкі сігануў сервант (на здымку)…
У ходзе рэйда наведалі больш за дзесяць дамоў. У канцы верасня будзе праведзены яшчэ адзін рэйд, каб праверыць, ці скрануўся хто, каб навесці ў сваім доме парадак.
Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в №70 от 10.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *