Районная Доска Почёта

Актуалии Людзі і лёсы Сельское хозяйство

Сялянскі сын з Мясаедава
Міхаіл Леанідавіч Шуміла, механізатар ААТ «Лаўжанскае», за добрыя вынікі ў рабоце вылучаны на раённую Дошку гонару
Ён літаральна прывязаны ўвесь летне-асенні сезон да энерганасычанага трактара. Летась, напрыклад, перавёз больш за восем тысяч тон сенажу. Як адзін з лепшых механізатараў па нарыхтоўцы кармоў ездзіў у мінулым годзе ў Кобрын на рэспубліканскія “Дажынкі”.
Гаворка пра Міхаіла Леанідавіча Шумілу з ААТ “Лаўжанскае”. Гаспадарка такім работнікам заслужана ганарыцца. Ён беражліва адносіцца да тэхнікі, не цураецца бруднай работы, не скардзіцца на лёс. Наадварот, ганарыцца ім – лёсам сялянскага сына з вёскі Мясаедава. Удзячны бацькам, якія навучылі любіць зямлю і годна працаваць на ёй.
А працуе Міхаіл Шуміла ў “Лаўжанскім” больш за дваццаць гадоў. Мяняліся назвы гаспадаркі, з’яўляліся больш магутныя трактары…  Нязменным заставалася толькі адно – працавітасць і надзейнасць механізатара. Такі спрацуецца з любым інжынерам ці кіраўніком, бо якімі б патрабавальнымі яны ні былі, руплівасць цэніць кожны.
Зараз Міхаіл Леанідавіч  працуе на МТЗ-1221. “Перавёз больш за шэсць тысяч тон сенажу сіласу, – падсумаваў механізатар. – Справіліся з другім укосам, убіраем кукурузу. Работы ўволю, пра адпачынак зараз і марыць не прыходзіцца”.
Як і ў астатніх механізатараў, ён бывае у Міхаіла Шумілы толькі позняй восенню ці зімой. Вось тады можна і парыбаліць, завітаць у лес па апенькі ці “пачараваць” над уласнымі “Жыгулямі”.
Автор Лариса ЗАЙЦЕВА.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *