Парад Дедов Морозов и Снегурочек прошёл в Шумилино

Актуалии Новости Общество

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак у Шуміліне
Гэтага відовішча чакалі. Да яго рыхтаваліся не толькі работнікі Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра, але і ўсе жыхары Шуміліна, раёна. Асабліва чакалі дзеці. Вучылі вершы і песенькі, каб расказаць ці праспяваць адразу некалькім Дзядам Марозам. А іх было на свяце ажно паўсотні. З розных куткоў Шуміліншчыны з’ехаліся ў гэты дзень у райцэнтр Дзяды Марозы са Снягуркамі. І на беласнежным покрыве  іх чырвоныя, сінія, блакітныя і белыя касцюмы выглядалі надзвычай ярка і святочна.
Чынна крочылі казачныя персанажы ад Дома культуры да гарадскога парка. Галоўных Дзеда Мароза і Снягурку, якія  ехалі на санях, суправаджалі Снегавікі. Эскімосы неслі вялізную змяю – сімвал надыходзячага новага года. Увогуле сёлетняе шэсце адрознівалася ад мінулагодняга тым, што акрамя Дзядоў Марозаў і Снягурак,  было больш за сотню розных казачных персанажаў. За Дзядамі Марозамі і Снягуркамі на навагоднім парадзе ішлі Скамарохі, Снежныя Каралевы, Кікімары, Ведзьмакі, а замыкалі шэсце Мядзведзі і Цыганы.

Хоровод вокруг главной ёлки района

У гэты дзень парк быў напоўнены музыкай, карагодамі, песнямі, жартамі і смехам. Усіх весялілі работнікі Дома культуры і  школы мастацтваў, якія падрыхтавалі цікавы навагодні канцэрт.
Напэўна, выкажу агульную думку шумілінцаў, што шэсце Дзядоў Марозаў спадабалася і дарослым, і дзецям. Спадабалася сваім размахам, казачнасцю, прыгажосцю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №102 ад 28.12.2012 г.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *