Криминал. Происшествия

Происшествия

Прычэп мотаблока
У жыхара в. Андрэева са двара дома знік прычэп мотаблока. Як высветлілася, яго ўкраў непаўналетні жыхар в. Мішкавічы. Прычэп канфіскаваны, вернуты гаспадару. Супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа.
Электрадрыль
Жыхар Добрына паведаміў у міліцыю, што з ягонага гаража прапалі электрычная дрыль і  акумулятарная батарэя. Урон складае амаль чатырыста тысяч рублёў. Па дадзенаму крадзяжу пад падазрэнне трапіў адзін з жыхароў в. Пабеда. Яго месца знаходжання ўстанаўліваецца.
З павіннай
У міліцыю з павіннай прыйшоў раней судзімы жыхар в. Мосарава. Мужчына расказаў, што яшчэ летам праз незашклёнае акно залез на веранду чужога дома і ўкраў прадукты харчавання, кошт якіх ацэнены на 250 тысяч рублёў. Улічваючы чыстасардэчнае прызнанне, крымінальная справа не была ўзбуджана.
Запой
Жыхар Мішневіцкага сельсавета добраахвотна прыехаў у райбальніцу з незвычайнай просьбай: дапамагчы выйсці з запою. Мужчына быў накіраваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Тут былі праведзены спецыяльныя працэдуры. Пацыент задаволены лячэннем. Праўда, за гэта прыйшлося заплаціць амаль трыста тысяч рублёў.
На сустрэчнай паласе
Жыхар аграгарадка Мікіціха, які быў за рулём “Сітраена”, на аўтадарозе Віцебск-Полацк выехаў на сустрэчную паласу руху і не размінуўся з легкавушкай, якой кіраваў жыхар Полацка. Машыны пашкоджаны, людзі не пацярпелі.
Жыхар Мікіціхі ўцёк з месца дарожна-транспартнага здарэння.  Але неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі.  Як высветлілася, мужчына быў нецвярозы. На яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Вяскоўцу пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Не ўступіла дарогу
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне жыхарка Крывога Сяла, якая ехала за рулём ВАЗ-2109, пры перастраенні на крайнюю левую паласу руху не ўступіла дарогу “Нісану”. Машыны сутыкнуліся, пацярпелых няма. На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
На матацыкле без дакументаў
На аўтадарозе Віцебск-Полацк супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі непрацуючага жыхара Обалі, які ехаў на матацыкле «Мінск». Пры гэтым не меў пры сабе правоў на кіраванне транспартным сродкам, рэгістрацыйных дакументаў і дагавора абавязковага страхавання. Складзены  тры адміністрацыйныя пратаколы.
На МТЗ
Жыхар Добрына затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі  за тое, што ў стане алкагольнага ап’янення  кіраваў МТЗ . Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *