Предновогодние новости Шумилинского района: главная ёлка района, премьера сказки, парад Дедов Морозов…

Актуалии Новости

Новогодняя ёлка в Шумилино

Навагодняя ёлка
Работнікі камунгасу ўстанавілі ў гарадскім парку навагоднюю ёлку (на здымку). Яе прывезлі з Мішневіцкага лясніцтва, паведаміў дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро. Вышыня елкі – 17 метраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Дзяды Марозы і Снягуркі, ваш выхад!
Колькі ў нашым раёне Дзядоў Марозаў і Снягурак? Не ведаеце? А вось 22 снежня мы іх і палічым, і паглядзім, на што яны здатныя.
Менавіта 22 снежня ў 16 гадзін пачнецца шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў.
Шэсце пройдзе ад Дома культуры па вуліцах Луначарскага, Кароткіна да галоўнай ёлкі раёна, якая ўстаноўлена ў парку. Тут, каля ёлкі, пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне “Ёлачка, запаліся!” з песнямі, карагодамі, з канцэртнымі нумарамі на пляцоўцы. Адным словам, будзе весела.
І ў гэтым вяселлі кожны зможа прыняць удзел: стаць хаця б на гэты вечар Дзедам Марозам, Снягуркай ці, напрыклад, зайчыкам. Калі ж вы не адчуваеце ў сабе такіх здольнасцей, вывучыце верш, песню ці анекдот, парадуйце імі Дзеда Мароза (можаце і не аднаго), і вы абавязкова атрымаеце салодкі падарунак – Дзяды Марозы ж абавязкова будуць з мяшкамі (ці хоць з торбачкамі) ласункаў.
Вядома, не абыдзецца такое свята без гандлёвых радоў.
Не прапусціце такое відовішча, падарыце сабе і сваёй сям’і свята!
25 снежня – прэм’ера спектакля-казкі “Царэўна-жаба”, 27 – дабрачынная ёлка
Дужа гарачая пара зараз у работнікаў культуры – надыходзіць любімае ўсімі навагодняе свята, і ўсе чакаюць цудаў, прыгод, вясёлых забаў. А хто ж іх падарыць, калі не работнікі ўстаноў культуры?! Народны тэатр Шумілінскага дома культуры, напрыклад, зараз ва ўсю рыхтуецца да прэм’еры спектакля-казкі “Царэўна-жаба”.
Прэм’ера адбудзецца 25 снежня, а 27 снежня дзетак запросіць дабрачынная ёлка, якая традыцыйна ладзіцца ў раёне кожны год.
Сачыце за навагодняй афішай!
Аліна ПЯТРОВА.
Каткі
Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў, каткі ў райцэнтры пачнуць працаваць, калі сярэдняя тэмпература два-тры дні пастаіць восем –дзесяць градусаў марозу. Як звычайна, яны будуць на стадыёне, каля СШ №1 і ў “Верхнім” горадзе. Таксама каткі будуць заліты каля кожнай школы.
Лыжы
З заўтрашняга дня пачынае работу пункт пракату лыж, які знаходзіцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а. Пракат працуе з 10.00 да 16.00.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №99 ад 14.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *