Выбираем кружок по душе. Центр внешкольной работы приглашает.

Актуалии Новости Образование

У адпаведнасці з планам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2010 год з 4 па 11 верасня праводзіцца рэспубліканскі тыдзень  устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. У нашым раёне створаны і працуе Цэнтр пазашкольнай работы, у якім дзеці займаюцца ў гуртках і майстэрнях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэхнічнай творчасці, спартыўнага і экалагічнага накірункаў, харэаграфічнага і вакальнага мастацтва.
Гурток “Мяккая цацка” (кіраўнік — Дзяцел Ларыса Віктараўна).
Гурток папулярны ва ўсе часы. Тут майструюць пухнатых звяркоў — вялікіх і маленькіх. Акрамя гэтага, дзяўчынкі і хлопчыкі ад 7 да 10 гадоў шыюць суве-ніры і аксесуары, вучацца ствараць прыгожае сваімі рукамі.
Гурток “Формула рукадзелля” (кіраўнік Дзяцел Л. В.).
Накірункі: вышыванне крыжыкам і скрапбукінг (выраб альбомаў і паштовак ручной работы). Дзеці вучацца вышываць і афармляць свае работы. Узрост — 10-15 гадоў.
Гурток “Майстэрня рамёстваў” (кіраўнік — Каласкоў Уладзімір Пятровіч).
Вучні 6-11 класаў навучаюцца пляценню з прыроднага матэрыялу (лаза, сітнік, рагоз) і рабоце з глінай (скульптурная лепка).
У гуртку “Чароўныя фарбы”, дзе кіраўніком зноў жа У. П. Каласкоў, вучні з 1 па 11 класы навучаюцца выяўленчаму мастацтву, паглыблена будуць ведаць малюнак і жывапіс. Вучні старэйшых класаў рыхтуюцца да паступлення ў навучальныя ўстановы, дзе патрэбна здача экзамену па творчасці.
Гурток “Wood майстар” (кіраўнік — Пціцкі Аляксандр Яўгенавіч).
Дзеці тут вучацца мастацкай апрацоўцы драўніны. Гурткоўцам усё пад сілу — ад самай простай рэчы да мэблі ручной работы. Узрост дзяцей — ад 9 да 18 гадоў.
Гурток “Пілот” (кіраўнік А. Я. Пціцкі) — мара многіх хлопчыкаў: яны канструююць самалёты, планеры, паветраных змеяў.
Гурток “Залатая саломка” (кіраўнік — Каласкова Таццяна Пятроўна).
У гуртку «Залатая саломка» хлопчыкі і дзяўчаткі навучаюцца старадаўняму народнаму рамяству — пляценню і аплікацыі з саломкі.
Турыстычна-краязнаўчы гурток (кіраўнік — Бадзешчанкава Валянціна Уладзіміраўна). Мэта гуртка — пазнавальны інтарэс да турызму, да гісторыі роднага краю. Гурток з задавальненнем наведваюць вучні 8-9 класаў. Дзецям падабаюцца практычныя заняткі на мясцовасці, паходы з песнямі і кастром.
Гурток “Фантазія” (кіраўнік — Чупрукова Таццяна Віктараўна).
Дзеці ад 7 да 14 гадоў на занятках маюць магчымасць навучыцца рабоце з паперай у розных тэхніках — пап’е-машэ, аплікацыя, выцінанка, арыгамі (незвычайны і займальны занятак).
Гурткі “Майстэрня Самадзелкіна” і “Свет творчасці”
(кіраўнік — Танасіенка Юрый Мікалаевіч). Узрост — 9-17 гадоў. У першым гуртку дзеці змогуць майстраваць прасцейшыя мадэлі лятальных апаратаў, набываюць навыкі з вымяральнымі і чарцёжнымі інструментамі. У гуртку “ Свет творчасці” выпілоўваюць лобзікам, выпальваюць цікавыя і арыгінальныя рэчы.
Гурток “Гайдынг — гэта радасць” (кіраўнік Мароз Вольга Мікалаеўна).
Гайдынг — гэта свет прыгод і падарожжаў, шмат сяброў не толькі па краіне, а і за мяжой. Дзяўчынкі з 7 гадоў вучацца быць багатымі духоўна, многа ведаць і ўмець у жыцці. Скаўты і гайды ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх гайдаўскіх лагерах адпачынку.
Гурткі “Майстэрня Самадзелкіна” і “Свет творчасці” (кіраўнік — Танасіенка Юрый Мікалаевіч).
Узрост — 9-17 гадоў. У першым гуртку дзеці змогуць майстраваць прасцейшыя мадэлі лятальных апаратаў, набываюць навыкі з вымяральнымі і чарцёжнымі інструментамі. У гуртку “ Свет творчасці” выпілоўваюць лобзікам, выпальваюць цікавыя і арыгінальныя рэчы.)
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *