Акцию «Чистый берег» провели башневские школьники на озере Будовесть

Молодёжь Образование Экология

“Чысты бераг” і здзекі з прыроды!
Мы ведаем: простая папера згнівае ў зямлі больш як за два гады, поліэтыленавыя пакеты ляжаць і шкодзяць прыродзе ажно дзвесце гадоў, пластмаса – усе пяцьсот. Мы, дзеці, ведаем, але чаму ж не ведаюць пра гэта дарослыя, тыя, хто проста здзекуецца з прыроды?
Мы жывём на беразе прыгожа возера Будавесць у Башнях. Летам да нас прыязджаюць турысты ці тыя, хто едзе проста адпачыць. І восенню мы, члены школьнага турыстычна-краязнаўчага гуртка, якім кіруе Марына Ягораўна Аляксеенка, вырашылі правесці акцыю “Чысты бераг”, каб прыбраць прыбярэжжа нашага   возера ад смецця.
Калі шчыра, такога “багацця” мы на беразе не чакалі. Шклянкі, бляшанкі, трапілася нават выкінутая некім канапа, яшчэ нешта з мэблі. Нам было проста сорамна за дарослых, за  тых, хто прыроду не любіць. За дзве з лішнім гадзіны  мы ачысцілі берагавую лінію даўжынёй 300 метраў, набраўшы пяць вялікіх мяшкоў са смеццем. І гэта кропля ў моры: берагавая лінія возера Будавесць складае амаль 13 кіламетраў. Няцяжка падлічыць, колькі часу нам спатрэбіцца, каб з палёгкай уздыхнула возера.
Акрамя ўборкі прыбярэжнай паласы, мы выпускалі “калючыя” лістоўкі, якія расклейвалі ў людных месцах.
Наша акцыя не разавая. У далейшым будзем праводзіць мерапрыемствы ў вясенне-летні перыяд і заклікаем усіх вучняў школ, дарослых – “Не засмечвайце!”.
Ведайце: там чыста, дзе не смецяць.
Таццяна ЯЎСЕЙЧЫК, вучаніца 7 класа Башнёўскай СШ.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *