Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Веласіпед
Работнік Обальскага керамічнага завода меў звычку ездзіць на работу на веласіпедзе. А пакідаў яго на дзень у незамкнутым цэху завода. У чарговы раз пасля заканчэння змены абальчаніну прыйшлося ісці дадому пешшу – веласіпед укралі. Злодзеі вышукваюцца.
Угон
Непаўналетні жыхар Добрына вырашыў пакатацца спачатку на чужым матацыкле, потым на скутары. Накатаўшыся, пакінуў іх у некалькіх кіламетрах ад вёскі. Хлопец расказаў міліцыянерам, што не збіраўся красці матацыкл і скутар. Але гэта не вызваляе яго ад адказнасці.
Дача
Абрабавалі дачу жыхара з Обалі. Злодзеі залезлі ў дом праз акно і ўкралі два электрарухавікі і зварачны апарат. Крадзеж пакуль не раскрыты.
Шэршні
Да выратавальнікаў звяртаюцца не толькі ў выпадку пажараў, але і па розных надзвычайных сітуацыях. Напрыклад, нядаўна патэлефанавалі жыхары вёскі Гараватка: не даюць жыцця шэршні, якія пасяліліся на паддашку дома. Выратавальнікі ў спецыяльных касцюмах выехалі ў вёску, знялі “клубок” з шэршнямі з паддашку, які пасля быў знішчаны. Дарэчы, падобныя выклікі выратавальнікаў у канцы лета і пачатку восені даволі частыя. Самастойна людзі баяцца знішчаць шэршняў, бо іхнія ўкусы небяспечныя для жыцця. Вось і ідуць выратавальнікі на дапамогу.
Градуснік
З раённай бальніцы патэлефанавалі дыспетчару райаддзела па надзвычайных сітуацыях: у санітарным пакоі разбіты градуснік, дробныя шарыкі ртуці раскаціліся па падлозе. Выратавальнікі сабралі небяспечную для здароўя людзей ртуць у спецыяльную ёмістасць, апрацавалі памяшканне.
Самагон
У жыхаркі вёскі Любічы супрацоўнікі РАУС ліквідавалі сем літраў самагону. Праз некалькі дзён у дваіх жыхароў в. Галі таксама канфіскавалі самагон. На вяскоўцаў скла-дзены адміністрацыйныя пратаколы. Калі дома захоўваецца звыш пяці літраў самагону і звыш трыццаці літраў самагоннай брагі, іх уладальніку пагражае штраф ад 5 да 30 базавых велічынь. Пакупнікоў самагону чакае штраф да 5 базавых велічынь.
Прапаўшая
У мінулым годзе жыхарка вёскі Курылаўшчына паехала да знаёмых у Расію. Але родныя згубілі з ёй сувязь, таму і звярнуліся у міліцыю. На працягу дзесяці дзён пасля заявы ў РАУС ўзбуджана крымінальная справа па факту без вестак прапаўшай жанчыны. Вядзецца следства.
Перакуліўся
Работнік аўтабазы райспажыўтаварыства, які на ГАЗ-3309 ехаў па аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, з’ехаў у кювет з-за сваёй няўважлівасці. Машына перакулілася, людзі не пацярпелі. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *