Что делать если решили разводиться

Закон

Усё. Падаю на развод
Скасаванне шлюбу ажыццяўляецца судом у парадку іскавай вытворчасці. Заява аб узбуджэнні справы падаецца ў суд, як правіла, па месцы жыхарства адказчыка. У выпадку, калі з істцом  знахо-дзяцца непаўналетнія дзеці і калі па стану здароўя выезд істца да месца жыхарства адказчыка немагчымы, заява можа быць пададзена па месцы жыхарства істца.
Заява павінна ўтрымліваць наступныя звесткі: калі і дзе зарэгістраваны шлюб, ці ёсць агульныя дзеці, іх узрост, матывы скасавання шлюбу, могуць быць выкладзены іншыя патрабаванні, што будуць разгледжаны адначасова з іскам аб скасаванні шлюбу. Да заявы прыкладаюцца: пасведчанне аб заключэнні шлюбу; копіі аб нараджэнні дзяцей, калі на момант падачы заявы дзецям не споўнілася васемнаццаці год; дакументы аб заробку і іншых крыніцах даходаў мужа і жонкі; іншыя неабходныя матэрыялы.
Згодна з арт. 35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і скасаванне шлюбу недапусціма ў час цяжарнасці жонкі і да дасягнення дзіцяці ўзросту трох год без пісьмовай згоды мужа (жонкі) на скасаванне шлюбу пры ўмове, што ён (яна) пражывае з дзіцяці і клапоціцца аб ім.
Пры адсутнасці падстаў для адмовы ва ўзбуджэнні справы па заяве аб скасаванні шлюбу суддзя выносіць вызначэнне аб узбуджэнні справы і прадастаўленні мужу і жонцы трохмесячнага тэрміну для прымірэння, а таксама для дасягнення пагаднення аб непаўналетніх дзецях і маёмасці.
Шлюб паміж мужам і жонкай, якія не маюць непаўналетніх дзяцей, скасоўваецца без прадастаўлення тэрміну на прымірэнне пры наяўнасці згоды на скасаванне шлюбу абодвух. Без прадастаўлення тэрміну на прымірэнне шлюб таксама скасоўваецца, калі другі бок прызнаны ва ўстаноўленым законам парадку бязведама адсутным або недзеяздольным, асуджаны за здзяйсненне злачынства да пазбаўлення волі не тэрмін не менш трох год.
Калі па заканчэнні трох месяцаў муж і жонка не прымірыліся і ісцец не адмовіўся ад пададзенай заявы, суддзя прызначае справу да слухання.
Калі ў ходзе судовага працэсу будуць устаноўлены абставіны, якія сведчаць аб магчымасці захавання сям’і (гэта можа быць наяўнасць дзяцей, працягласць шлюбу, характар узаемаадносін у сям’і), суд мае права па просьбе бакоў ці аднаго з іх, альбо па ўласнай ініцыятыве адкласці разгляд справы і даць мужу і жонцы дадатковы тэрмін для прымірэння ў межах шасці месяцаў.
Пры падачы іскавай заявы аб скасаванні шлюбу у райбюджэт спаганяецца дзяржпошліна ў памеры трох базавых велічынь на дзень падачы заявы (калі шлюб першы) і пяці базавых велічынь (калі шлюб паўторны). У выключных выпадках (пры скасаванні шлюбу з бязведама адсутнымі, недзеяздольнымі, асуджанымі) пошліна спаганяецца ў памеры адной базавай велічыні. Пошліна не спаганяецца ў выпадку, калі муж і жонка прымірыліся, і ісцец напісаў адмову ад іска.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *