В День знаний Слободская детский сад-средняя школа получила новое здание

Актуалии Образование

Школа будучага — у Слабадзе

Председатель райисполкома В. А. Подлещук, директор школы Е. М. Пузикова и директор ПМК-70 О. П. Быков

1 верасня. Дзеці селі за парты. Пачаўся першы ўрок. Яго тэма: ”Беларусь — краіна маёй будучыні”. А якая яна гэта будучыня? Калі пачнецца? Будучыня пачынаецца сёння. З гэтай, напрыклад, вясковай прыгожай школы, урачыстае адкрыццё якой прымеркавалі да Дня ведаў.
У Слабадзе была школа. Тут вучыліся дзеці, настаўнікі стараліся даць ім трывалыя веды. Але школьнікам было цесна, яны марылі пра ўласную спартыўную залу, зайздросцілі іншым школам, якія мелі прыгожыя абсталяваныя кабінеты. І, магчыма, не здагадваліся, што ў іх будзе нават лепш. Не толькі вялікая спартзала, не толькі камп’ютарны клас, не толькі новая сталовая, але і лінгафонны кабінет, і класы для працоўнага навучання, абсталяваныя новенькімішвейнымі машынкамі і станкамі, і добраўпарадкаваная, аздобленая асфальтаванымі дарожкамі і зялёнымі газонамі, тэрыторыя, і спартыўны гарадок ля школы… Хіба гэта не школа будучага?!
Так, на яе стварэннепатрачаны значныя бюджэтныя сродкі, так, сюды ўкладзена шмат працы і часу. Але вынік радуе — і тых, хто будаваў, і тых, для каго стараліся.
І ў гэты першавераснёўскі дзень радасцю і задавальненнем свецяцца іх вочы, аб гэтым яны гавораць на ўрачыстай лінейцы, настаўнікі і вучні дзякуюць дзяржаве за такі цудоўны падарунак, абяцаюць радаваць добрымі ведамі. Паступова сцэнарый падыходзіць да свайго кульмінацыйнага моманту: перарэзвання чырвонай стужкі перад уваходам у новы будынак.

Кабинет обслуживающего труда в новом здании школы

Чырвоную стужку пераразаюць кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, дырэктар школы Алена Міхайлаўна Пузікава і начальнік ПМК-70 Алег Пятровіч Быкаў. Кожны  з іх задаволены зробленым, не шкадуе, што столькі патрацілі сіл на гэтую будоўлю. Старшыня райвыканкама, узяўшы аб’ект пад уласны кантроль, трымаў у полі зроку літаральна кожны крок будаўнікоў. Быў тут і ў пяць гадзін раніцы, і ў дзесяць вечара, як адзначыла ў сваім выступленні Марыя Антонаўна Зайцава, якая ў свой час працавала тут дырэктарам і жыве побач са школай. Цяперашні дырэктар школы тэрмінова ўзяла на сябе абавязкі і прараба, і буднагляду. Кіраўнік арганізацыі-генеральнага падрадчыка, для якой гэта быў першы сацыяльны аб’ект, многія рашэнні прымаў на месцы. Нешта давялося і пераробліваць. Не без гэтага.
І дзякуючы сумесным намаганням сярод прыгожых слабадскіх азёр вырасла школа — прыгожая, светлая, з зялёным (пад колер лістоты) дахам. Яна годна ўпісалася ў пейзаж, стала ўпрыгажэннем аграгарадка, эталонам парадку.
У такой школе павінна быць многа поспехаў — гэта пажаданне гучала з вуснаў усіх шматлікіх гасцей школьнага свята. І яны абавязкова будуць — для гэтага і будуюцца школы будучага.
Аліна ПЯТРОВА.
Опубликовано №68 от 3.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *