Лён вырос хороший. Надо помочь убрать

Актуалии Экономика

Усе — на лён!
Цёплае надвор’е падарыла нябесная канцылярыя ў апошні дзень лета. І такую мажлівасць нельга было не скарыстаць для работы на льняных палетках. Выцераблены даўгунец чакаў людской дапамогі. І яна прыбыла – на палетках ў Войлавічах і Лявонаве працавала каля двухсот чалавек. Ставілі лён у конусы, а высушаны зноў рассцілалі ў стужкі. Следам ішлі прэс-падборшчыкі.
Добра дапамагалі льнозаводу работнікі Обальскага керамічнага завода, ПМК-70, камунгасу – гэтыя арганізацыі адправілі на лён самыя шматлікія працоўныя дэсанты. Працавалі на палетках памочнікі і з райспажыўтаварыства, раённага вузла паштовай сувязі, бальніцы, віцебскія шэфы. Не магла застацца ў баку і рэдакцыя раённай газеты. Такая талака вельмі патрэбна зараз на льне.
“Толькі 31 жніўня ўбралі каля дваццаці гектараў лёну, – расказаў аграном льнозавода Руслан Яскевіч. – Вельмі перашкаджаюць дажджы. Каб іх не было, з работай на палетках рэальна было б справіцца дзён за дзесяць”. Але ж і тут не абыдзецца без ручной працы – прыйдзецца падымаць прыбіты дажджом да зямлі даўгунец. Так што заклік: “Усе –  на лён!“ па-ранейшаму застаецца актуальным.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Опубликовано в №68 от 3.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *