В Шумилино открыли «Туристическо-информационный центр Шумилиснкого района»

Новости Спорт, туризм

У планах цэнтра – развіваць турызм

24 студзеня ў Шуміліне ўрачыста была адкрыта новая дзяржаўная ўстанова «Турыстычна-інфармацыйны цэнтр Шумілінскага раёна».

«Перад цэнтрам стаяць важныя задачы па развіцці турыстычнай дзейнасці ў раёне, папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Шуміліншчыны, арганізацыі паездак жыхароў раёна за межы нашага рэгіёна і Беларусі, – адзначыла падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця цэнтра намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Віншую работнікаў цэнтра з пачаткам дзейнасці і жадаю плёну ў такой важнай і перспектыўнай галіне».

Ірына Шалахава разам з дырэктарам установы Ірынай Кулікавай перарэзала чырвоную стужку, і першыя наведвальнікі прайшлі ў цэнтр, дзе адбылася прэзентацыя дзейнасці ўстановы.

Ірына Кулікава расказала пра планы па развіцці ўсіх 13 відаў турызму, аб арганізацыі экскурсій і паездак па экалагічных, рэлігійных і прамысловых аб’ектах раёна, пра паездкі ў суседнія рэгіёны і па турыстычных мясцінах Беларусі. На стэндах былі прадстаўлены Обальскі керамічны завод, “Вежа”, Шумілінскі лясгас, Казьянскі заказнік і некаторыя іншыя. Удзельнікі мерапрыемства маглі прадэгуставаць прадукцыю “Вежы” – безалкагольную “Шыпучку”, вырабленую з натуральных сокаў.

“Усяго ў Беларусі адкрыты 42 такія цэнтры, з іх 19 – у Віцебскай вобласці. Наш цэнтр працуе ў рамках абласнога праекта “Васільковы край”, таму блакітны колер, брошка у выглядзе васілька з’яўляюцца часткай фірменнага стылю», – расказала дырэктар цэнтра. – У бліжэйшых планах – работа з шумілінскімі прадпрыемствамі па арганізацыі прамысловага турызму. Шчыльна будзем працаваць з установамі адукацыі, таксама будзем папулярызаваць работу школьных музеяў. Прапануем сувенірную прадукцыю, зробленую у ТЦСАН і Доме рамёстваў. Яшчэ адна з абавязковых задач – атэстацыя нашых супрацоўнікаў як экскурсаводаў.

Думаю, што мы дапаможам аматарам турызму пазнаёміцца з турыстычнымі славутасцямі Шумілінскага раёна, Віцебскай вобласці і Беларусі”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *