Дни — короче, ночи – темнее. Время носить фликеры

Безопасность

“Пешаход, пазнач сябе на дарозе”
У ідэале пешаходу нельга выходзіць на праезную частку дарогі, якая прызначана выключна для транспарту. Згодна з правіламі  дарожнага руху ён павінен рухацца па тратуары, веласіпеднай або пешаходнай дарожцы. Пры іх адсутнасці – па абочыне. І толькі калі абочына адсутнічае або яна непрыгодная для руху, пешаход можа ісці па праезнай частцы насустрач транспарту. Прычым, у цёмны час сутак абавязкова трэба пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.
Па еўрапейскіх стандартах флікеры павінны вяртаць святло з адлегласці не менш як 160 метраў. А чалавек на дарозе ў цёмным адзенні, не пазначаны святловяртальнымі элементамі, становіцца бачным вадзіцелю, калі да яго застаецца крыху больш за 30 метраў. Гэту адлегласць пры хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну аўтамабіль праязджае ўсяго за секунду. У такой сітуацыі пазбегнуць наезду на пешахода практычна немагчыма.
На прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў у цёмны час сутак быў накіраваны адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які работнікі ДАІ правялі 28 верасня пад дэвізам “Пешаход, пазнач сябе на дарозе”. Супрацоўнікі праверылі, што ў магазінах райспажыўтаварыства ёсць у продажы святловяртальныя элементы. Але ж па-ранейшаму людзі ў вячэрні час сутак ходзяць без флікераў. Так, за два апошнія тыдні было аштрафавана 26 чалавек, якія ішлі вечарам па праезнай частцы “без знакаў”. Яны заплацілі штраф ад адной да чатырох базавых велічынь. Два чалавекі без флікераў трапіліся на вочы супрацоўнікаў ДАІ ў стане алкагольнага ап’янення (штраф да пяці базавых велічынь).
Усяго на працягу верасня ў раёне выяўлена 266 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прычым, дзесяць вадзіцеляў пазбаўлены правоў за тое, што селі за руль нецвярозымі.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №78 ад 02.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *