«Снежны снайпер» вызначыў лепшых
Нягледзячы на тое, што снегу вельмі мала, раённыя спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшлі па раскладзе – 15 студзеня на гарадскім стадыёне ў Шуміліне. Праўда, з-за ўмоў надвор’я лыжныя гонкі замянілі бегам.
У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамагла каманда СШ № 1 г. п. Шуміліна (настаўнікі Юрый Мясаедаў, Андрэй Лялюга, Данііл Шніпаў), сярод сельскіх школ – каманда Амбросавіцкай БШ (Юрый Лапацін), другое – у Слабадской БШ (Уладзімір Кучко), трэцяе – у Мікіціхінскай СШ (Антаніна Караленка).
Былі вызначаны пераможцы ў індывідуальным заліку. У малодшай узроставай групе перамаглі Сяргей Кучмароў і Вікторыя Вінаградава (абодва з СШ № 1), другое месца ў Мікіты Шумінскага (СШ № 1) і Дар’і Баграцовай (Мікіціхінская СШ), трэцяе – у Міхаіла Івашчанкі і Анастасіі Сталяровай (абодва з Мішневіцкай БШ), Ксеніі Герцык са Слабадской школы.
У сярэдняй узроставай групе перамаглі Данііл Зянько (Амбросавіцкая БШ) і Дзіяна Сіроткіна (СШ № 1), другое месца – у Аляксандра Лук’янава (Обальская СШ) і Яны Усціменка (Амбросавіцкая БШ), трэцяе – у Глеба Шэндзелева (СШ № 1) і Варвары Фурман (Обальская СШ).
У старэйшай узроставай групе першыя месцы ў Ягора Журава (Слабадская БШ) і Надзеі Скорынавай (СШ № 1), другія – у Вадзіма Купчанкі (Обальская СШ) і Ганны Новікавай (Мікіціхінская СШ), трэція– у Арцёма Сафончыка (Кардонская СШ) і Міланы Шараковай (Обальская СШ).
Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана зборная каманда, якая 21 студзеня будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласным этапе ў Гарадку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.