Определился победитель Игр разума Шумилинского района

Мир увлечений Новости Общество

«Саву» забраў «Саюз»

3 студзеня ў раённым цэнтры культуры прайшоў фінальны этап “Гульняў розуму”, у якім вызначыліся пераможцы.

На працягу года сем каманд у трох турах змагаліся за валоданне кубкам “Сава”, пераможца павінен быў вызначыцца менавіта ў чацвёртай – фінальнай гульні, бо ўлік набраных балаў вёўся на працягу года. Каманды па традыцыі гулялі ў два этапы: падчас “Сваёй гульні” трэба было адказаць на пытанні па трох агучаных журы тэмах, і брэйн­рынг, калі на два дзясяткі пытанняў трэба было адказаць за вызначаны час. Дарэчы, ва ўсіх пытаннях гучала тэма зімы, новага года, Каляд.

За захаваннем правілаў строга сачыла журы – метадыст РЦК Марыя Забела і першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Бяляева.

Трэба заўважыць, што пытанні былі досыць складаныя і выклікалі цяжкасці з адказам практычна ва ўсіх камандах. Як потым прызнаваліся ўдзельнікі гульняў, найбольшую цяжкасць выклікалі пытанні “Сваёй гульні” на тэму “Вершы”, калі з дапамогай падказак вядучага трэба было ўставіць прапушчаныя словы ці радок у верш.

Час праляцеў хутка, і вось ужо журы падлічвае правільныя адказы і выстаўляе заробленыя балы камандам.

Пераможцай “Гульняў розуму” і ўладальніцай “Савы” стала зборная каманда Обальскай СШ і Слабадской БШ “Саюз”. Другое месца заваявала каманда “Другое дыханне” з СШ № 2, трэцяе – “Нядрэнная кампанія” з СШ № 1. Астатнія каманды – “104” з Шумілінскага РГЗ, “Эпіцэнтр” з Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, “Палата № 6” з Шумілінскай ЦРБ і “Патрыёт” з РАНС – атрымалі суцяшальныя дыпломы за ўдзел у гульнях.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *