Поздравлениям и наградами лучшим работникам отметили профессиональный праздник в ТЦСОН Шумилинского района

Общество

Людзі шырокай душы

Директор ТЦСОН Татьяна Донюш вручает свидетельства о занесении на Доску почёта.

5 студзеня адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. З нагоды прафесійнага свята ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ладзілася ўрачыстае мерапрыемства.

Работнікі сацыяльнай службы – людзі шырокай душы, якія заўжды гатовыя прыйсці на дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам, інвалідам, мнагадзетным сем’ям, сіротам.

«Вы дорыце людзям самае каштоўнае – раскошу чалавечых зносін, спагады і дабрыні. Ужо цяпер вы абслугоўваеце і апякаеце каля трэці насельніцтва раёна, і ёсць неабходнасць пашырэння вашай арганізацыі, бо павялічваецца колькасць сталых людзей, пенсіянераў. Дапамогу сацыяльных работнікаў немагчыма пераацаніць, асабліва ў сельскай мясцовасці. Для вас не з’яўляюцца перашкодай ніякія адлегласці ці ўмовы надвор’я, вы робіце ўсё магчымае, каб задаволіць жыццёвыя патрэбы людзей, з’яўляецеся для іх сувяззю з грамадствам. Таму бязмежная ўдзячнасць за такую нялёгкую і такую неабходную працу», – ад імя раённага выканаўчага камітэта звярнулася да работнікаў ТЦСАН намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, віншуючы са святам.

Ірына Іванаўна ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама загадчыку аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызісных сітуацыях ТЦСАН Наталлі Юрчанковай, Падзякай старшыні райвыканкама адзначана работа інспектара аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Алены Тарасавай і спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, інфармавання, прагназавання, дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Тамары Грыгор’евай.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава далучылася да віншаванняў і ўручыла Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама сацыяльным работнікам Ірыне Сафончык, Наталлі Сяргеевай і Марыне Томашавай.

Дырэктар ТЦСАН Таццяна Донюш падзякавала работнікам цэнтра за плённую дабрасумленную працу, уручыла пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару ўстановы, граматы і падзякі работ-нікам.

Так, на Дошку гонару установы занесены сацыяльныя работнікі Святлана Сухарава і Андрэй Тарбеяў, малодшая медыцынская сястра Наталля Несцерава, спецыяліст Таццяна Шаціла.

Святочны канцэрт для сацыяльных работнікаў падрыхтавалі педагогі і вучні Обальскай дзіцячай школы мастацтваў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *