ОАО «Витебские ковры» подарили учащимся Шумилинского РЦКРОиР праздник

Главное Новости Образование Общество

Падарылі дзецям казку

Вучэбна-метадычны кабінет у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» арганізаваў пераднавагодняе мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў ААТ «Віцебскія дываны» ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Забаўляльна-гульнявую праграму падарылі выхаванцам ЦКРНіР валанцёры пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Віцебскія дываны».

«Стала добрай традыцыяй, што ў пераднавагоднія дні мы з гульнявой праграмай і падарункамі наведваем розныя ўстановы адукацыі, – расказала культарганізатар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Віцебскія дываны» Святлана Савва. – Сёлета наведалі Шуміліна. Плануем, што перад самым Новым год прыедзем у обальскі сацыяльны прытулак».

Роставыя фігуры мядзведзя і зайца выклікалі безліч эмоцый у дзяцей і перанеслі ў чароўную атмасферу казкі з танцамі, песнямі, гульнямі. Мядзведзь і заяц былі вельмі сучаснымі: па відэасувязі звязаліся з Дзедам Марозам і Снягуркай – якое ж навагодняе свята без іх?

Усе вучні цэнтра атрымалі ад «Віцебскіх дываноў» навагоднія падарункі, а ўстанова адукацыі – дыван.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *