З падарункам – у прытулак
Як толькі пачалася рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці», у Обальскі сацыяльны прытулак завіталі першыя госці – прадстаўнікі філіяла «Водаканалбудпраект» г. Віцебска, якія падарылі ўстанове пральную машыну.
– Філіял «Водаканалбудпраект» дапамагае прытулку другі год, – расказала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Юлія Уласевіч. – У мінулым годзе яны прывезлі салодкія падарункі. Пасля экскурсіі па прытулку спыталі, што патрэбна дзецям і ўстанове. Летам падчас размовы мы папрасілі па магчымасці дапамагчы з набыццём пральнай машыны.
Да слова, прадстаўнікі філіяла паабяцалі прыехаць у прытулак яшчэ раз перад самым Новым годам, каб зноў здзівіць навагоднім падарункам.
Аляксандр ШЭДЗЬКО