Лепш набыць лесарубачны білет
Парадак высечкі дрэў і кустоўя на землях населеных пунктаў вызначаны Палажэннем аб парадку выдачы дазволу на выдаленне аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах і дазволу на перасадку аб’ектаў расліннага свету, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года “Аб некаторых пытаннях звароту з аб’ектамі расліннага свету”.
Каб ссячы бярозу і таполю нават за сваім агародам, трэба заключэнне арганізацыі, упаўнаважанай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. У выпадку выдалення аб’ектаў расліннага свету, якія перашкаджаюць эксплуатацыі пабудоў або выкарыстанню зямельных участкаў па мэтаваму прызначэнню, неабходна абмеркаваць з грамадскасцю пытанне аб плануемым выдаленні, аб перасадцы аб’ектаў расліннага свету.
Выдаленне драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд, у тым ліку на землях сельскагаспадарчага прызначэння, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній і каналаў вызначана Правіламі водпуску драўніны на корані і яе нарыхтоўкі ў лясах Рэспублікі Беларусь.
Выдаленне дрэў і хмызу, якія растуць у паласе адводу аўтамабільных дарог, на землях сельскагаспадарчага прызначэння, павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з лесарубачным білетам (ордэрам) на права нарыхтоўкі драўнінна-хмызняковай расліннасці. Лесарубачны білет выдаецца суб’екту гаспадарання юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку, на падставе праектнай дакументацыі, а пры яе адсутнасці – на падставе рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.