Ученики 11 класса СШ №2 г.п. Шумилино познакомились с работой райотдела Следственного комитета

Молодёжь Образование

Экскурсія ў Следчы камітэт

Адзінаццацікласнікі СШ № 2 г. п. Шуміліна пабывалі  на экскурсіі ў Шумілінскім раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і даведаліся пра прафесію следчага.

«Следчым можа стаць толькі па-сапраўднаму дапытлівы і камунікабельны чалавек. Гэта вельмі цікавая, але складаная прафесія, – пачаў сустрэчу начальнік райаддзела Яўген Іваноў. – Вы толькі ўявіце, што следчаму па маленькіх крупінах прыходзіцца аднаўляць падзеі, шукаць і знаходзіць ісціну».

Намеснік начальніка РАСК Віктар Казлоўскі паказаў старшакласнікам крымінальную справу пачатку 80-х гадоў пра забойства. Расказаў, як вялося следства, па якіх доказах быў устаноўлены забойца. Выпускнікам дазволілі пагартаць крымінальную справу, паглядзець старыя фотаздымкі-доказы, канверты таго часу.

Цікаўнасць у адзінаццацікласнікаў выклікаў чамадан эксперта-крыміналіста. Старшы следчы Андрэй Селязнёў прадэманстраваў магчымасці чамадана і паказаў, як знаходзяцца сляды злачынства.Пасля следчыя расказалі, як можна атрымаць прафесію. У першую чаргу гаворка ішла пра следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС. «Спачатку трэба ў нас узяць накіраванне, затым паспяхова закончыць школу, здаць іспыты па беларускай ці рускай мовах, грамадаствазнаўстве і замежнай мове, – падкрэсліў Віктар Виктаравич». У якасці прыкладу ўзгадалі былога выпускніка СШ № 2 Аляксея Саманцова, які зараз з’яўляецца курсантам другога курса следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *