Депутат областного Совета депутатов принял участие в диалоговой площадке и провёл приём граждан в Шумилино

Власть Общество

Дыялогавая пляцоўка, сустрэчы з выбаршчыкамі

13 снежня дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 52 Міхаіл Вішнявецкі пацаваў у Шумілінскім раёне.

Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам і дырэктарам Шумілінскай ПМК-70 дэпутатам райсавета Аляксеем Крыўко ён прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Час выбраў нас» у раённым цэнтры культуры. У размове з прадстаўнікамі мясцовых Саветаў бралі ўдзел ідэалагічныя работнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.

Мадэратар пляцоўкі – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук – прапанаваў абмеркаваць штодзённыя і перспектыўныя пытанні жыцця раёна і краіны, галоўную электаральную кампанію краіны – выбары Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

У ходзе шчырай размовы спікеры падкрэслівалі, што пад кіраўніцтвам дзеючага Прэзідэнта за 30 год краіна зрабіла велізарныя крокі ў развіцці, як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай абароне людзей. Міхаіл Вішневецкі як кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама расказаў аб развіцці медыцынскай галіны Віцебшчыны, ходзе аптымізацыі і мадэрнізацыі медустаноў, адказаў на пытанні ўдзельнікаў дыялогу. Пытанні, якія тычыліся асабістых праблем, дэпутат запісаў для вывучэння.

Важную тэму закрануў Аляксей Крыўко: «Як зрабіць, каб шумілінцы заставаліся працаваць у родным раёне, а не ехалі шукаць шчасця ў далёкіх краях?» У якасці аднаго з магчымых шляхоў рашэння было прапанавана рыхтаваць шумілінскіх выпускнікоў па мэтавых накіраваннях, а пасля вяртання забяспечваць сучасным жыллём са зручнасцямі, ствараць спрыяльную атмасферу ў калектывах.

* * *

У гэты ж дзень Міхаіл Вішнявецкі правёў асабісты прыём грамадзян у будынку фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў Шуміліне.

На прыём звярнуўся жыхар райцэнтра з просьбай растлумачыць, ці можна выпускніку школы атрымаць мэтавае накіраванне ў ЦРБ на вучобу псіхолагам. Можна, даў адказ Міхаіл Лявонцьевіч, хаця псіхолаг – гэта не медыцынская спецыяльнасць, але ў штаце бальніцы такая пасада ёсць. Калі ў арганізацыі ёсць патрэба ў дадзеным спецыялісце (і любым іншым), то яна можа даць мэтавае накіраванне на падрыхтоўку спецыяліста.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *