В Шумилинском районе создан Молодёжный парламент третьего созыва при районном Совете депутатов

Молодёжь Общество

Моладзь Шуміліншчыны аб’ядналася для работы ў парламенце

16 снежня ў Шумілінскім раёне быў створаны Маладзёжны парламент трэцяга склікання пры раённым Савеце дэпутатаў.

Маладых ініцыятыўных людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй у нашым раёне дастаткова. І для таго, каб маладыя людзі мелі рэальную магчымасць адстойваць свае інтарэсы і на рэгіянальным, і на самым высокім узроўні і тым самым эфектыўна ўдзельнічаць у правядзенні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, некалькі год таму быў створаны Маладзёжны парламент.

Перш, чым былі агучаны вынікі выбараў Маладзёжнага парламента новага склікання, старшыня раённага савета дэпутатаў Мікалай Будневіч уручыў падзяку старшыні Маладзёжнага парламента другога склікання Аліне Траццяковай – за актыўную жыццёвую пазіцыю, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю маладзёжнай палітыкі раёна. Пасля Мікалай Аляксеевіч агучыў новы склад парламента і ўручыў пасведчанні.

У склад Маладзёжнага парламента трэцяга склікання ўвайшлі 22 члены, у прыватнасці, 6 членаў – ад вучнёўскай моладзі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 16 – з ліку працоўнай моладзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку са сфер: 3 – сельскай гаспадаркі, 2 – дзяржорганаў, 2 – адукацыі, 2 – культуры, 2 – аховы здароўя, 2 – прамысловасці, 1 – лясной гаспадаркі, 1 – РАНС, 1-грамадскіх  аб’яднанняў.

На першым арганізацыйным пасяджэнні Маладзёжнага парламента былі абраны органы кіравання і савет. Старшынёй аднагалосна абрана Дар’я Шпакава, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

«Маладзёжны парламентарызм у Шумілінскім раёне павінен стаць рабочым і дзейсным механізмам рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў», – агучыў адну з галоўных задач перад новым складам парламента старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які прымаў удзел у рабоце сесіі. – Чакаем ад вас актыўнасці, прыняцця сур’ёзных рашэнняў».

Слова – старшыні Маладзёжнага парламента трэцяга склікання пры раённым Савеце дэпутатаў Дар’і ШПАКАВАЙ:

Хочацца падзякаваць усім за аказаны давер і прадстаўленне маёй кандыдатуры на пасаду старшыні Маладзёжнага парламента пры Шумілінскім раённым Савеце дэпутатаў. Для мяне гэта адказна і ганарова. Я ўпэўнена, што трэцяе скліканне парламента будзе весці актыўную работу па папулярызацыі дзейнасці Маладзёжнага парламента, рэалізацыі маладзёжных праектаў, а таксама актыўна прыцягваць працуючую і вучнёўскую моладзь раёна да грамадска значных мерапрыемстваў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *