Изучили вопрос: Что дороже приготовить — «оливье» или «селедку по шубой»?

Мир увлечений Общество

Што даражэй: салата «аліўе» ці “селядзец пад футрам”?

Журналіст атрымаў заданне падлічыць кошт галоўных навагодніх салатаў з прадуктаў шумілінскіх магазінаў

Хутка навагоднія святы з гасцямі і застоллямі, таму парачкай тазікаў” салатаў абавязкова трэба назапашвацца. Па савецкай традыцыі на нашых сталах на Новы год – аліўе і “селядзец пад футрам”. Высветліць, што абыходзіцца дзешавей, калі няма свайго агарода, а значыць, ні буракоў, ні бульбы, ні морквы, – такое заданне атрымаў журналіст і адправіўся ў магазіны райцэнтра.

Купляю прадукты для аліўе бюджэтнага варыянту: 500 грамаў каўбасы «Доктарская» (5,64 руб.), 0,5 кг бульбы (51 кап.), 200 грамаў морквы (80 кап.), 200 грамаў агуркоў бачкавых (93 кап.), шклянку зялёнага гарошку 400 грамаў (3,20 руб.), 4 яйкі (1,28 руб.), маянэз тлусты 200 грамаў (1,60 руб.).

Кошт прадуктаў для салаты “селядзец пад футрам”: 500 грамаў філе селядцоў “Маціас» (9,34 руб.), 0,5 кг бульбы (51 кап.), 200 грамаў морквы (80 кап.), 0,5 кг буракоў (50 кап.), 100 грамаў цыбулі (15 кап.), 4 яйкі (1,28 руб.), маянэз тлусты 200 грамаў (1,60 руб.).

Падсумоўваем: абедзве салаты атрымаліся прыкладна па 2 кілаграмы. Аліўе абышлося ў 13,96 руб., “селядзец пад футрам” – 14,18 руб. Вынік быў крыху нечаканым, бо першапачаткова меркавала, што аліўе ўсё ж будзе даражэй. На самой справе розніца атрымалася ўсяго на некалькі капеек.

Для поўнай карціны пацікавілася, які кошт гатовых салатаў у шумілінскіх крамах. У магазіне «Санта» 1 кг «аліўе» каштаваў 11,95 руб., “пад футрам” – 11,99 руб., у «Метане» за 1 кг «аліўе» прасілі 13,90 руб., за “селядзец пад футрам” – 15,90 руб.

Робім выснову: купіць прадукты і зрабіць самім салаты абыдзецца значна дзешавей.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Цікава ведаць

Аліўе 

Хоць мы і прывыклі асацыяваць «аліўе» з савецкім часам і простай кухняй, на самой справе страва першапачаткова была па душы і кішэні толькі гурманам. Прыдумаў салату французскі кухар Люсьен Аліўе, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя адкрыў у Маскве рэстаран «Эрмітаж». Фірменную страву назваў у свой гонар.

Больш чым за 150 гадоў ад першапачатковага варыянту салаты засталася хіба што назва. Мяса рабчыкаў і курапатак, ракавыя шыйкі, лустачкі цялячага языка, паюсная ікра, кавалачкі бульбы, яйкі, карнішоны, соус «Правансаль». Такім быў самы першы склад «аліўе». Сёння ад яго ў рэцэпце засталіся толькі яйкі ды бульба.

Шуба

А вось салаце «селядзец пад футрам» больш за 100 год. З’явілася яна акурат пад Новы год, у 1919 годзе. Напярэдадні купец Анастас Багамілаў ламаў галаву, як спыніць штодзённыя папойкі ў сваіх рэстаранах у Маскве і Цверы. Бо наведвальнікі, якія прывыклі піць і не закусваць, часта ладзілі гучныя п’яныя дэбошы з псаваннем мэблі і біццём посуду. Выхад знайшоў кухар Арыстарх Пракопцаў, які прапанаваў простую страву з буракоў, бульбы, селядца і соусу «Правансаль». Кожны інгрэдыент быў падабраны не выпадкова: селядзец сімвалізаваў пралетарыяў, бульба – сялян, буракі – колер бальшавіцкага сцяга. Салата прыйшлася даспадобы наведвальнікам рэстаранаў. А назву страва атрымала ад першых літар чатырох слоў – «шовинизму и упадку – бойкот и анафема». Больш просты варыянт «Ш.У. Б. А”. Праз час назва змянілася на звыклае «селядзец пад футрам».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *