Информационно-пропагандистская кампания МЧС «Безопасный Новый год!» стартовала 16 декабря

Безопасность Общество

Ратавальнікі выступаюць за бяспечны Новы год!

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «Бяспечны Новы год!» стартавала 16 снежня і завершыцца 30 снежня.

Акцыя «Бяспечны Новы год!» праводзіцца для таго, каб папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі з-за неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, а таксама парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў.

Акцыя пройдзе ў два этапы:

першы этап (з 16 па 20 снежня)пройдзе на базе агульнаадукацыйных устаноў. Ратавальнікі правядуць з вучнямі інтэрактыўныя навучальныя заняткі і гульні, віктарыны з дэманстрацыяй мульфільмаў, фільмаў і відэаролікаў.

На другім этапе (з 23 па 30 снежня) мерапрыемствы пройдуць у месцах з масавым знаходжаннем людзей: на раённых мерапрыемствах, рынках, ёлачных кірмашах. Удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя праграмы ад ратавальнікаў, падарункі і сувеніры ад пажарнага Дзеда Мароза, а таксама шмат карыснай інфармацыі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці.

Каб Новы год прайшоў без здарэнняў, неабходна памятаць і выконваць простыя і важныя правілы бяспекі:

– не выкарыстоўвайце піратэхнічныя вырабы каля ёлак;

– трымайце уключанай навагоднюю гірлянду не больш за 2 гадзіны;

– упрыгожвайце елку незгаральнымі цацкамі і мішурой.

Яркіх, радасных і бяспечных святаў!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *