Пиротехника: безопасность и ответственность

Безопасность Закон Общество

Прыгожае шоу з салютамі: запальваем у Новы год бяспечна і законна

Штогод у Віцебскай вобласці ад выбухаў святочных «забаў» атрымліваюць апёкі і траўмы дзясяткі людзей, у тым ліку і дзеці, наносіцца матэрыяльная шкода.

Піратэхніка – гэта небяспечна

Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, пры пакупцы піратэхнічных вырабаў НЕАБХОДНА:
• звяртаць увагу на тэрміны прыдатнасці, наяўнасць інструкцыі на рускай ці беларускай мове, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці;
• купляць піратэхнічныя вырабы толькі ў заводскай упакоўцы, захоўваць іх далёка ад награвальных прыбораў ў недаступным для дзяцей месцы;
• не пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем.
• Таксама забаронена выкарыстоўваць піратэхніку непаўналетнім без прысутнасці дарослых, курыць побач, уздзейнічаць механічна ці кідаць у агонь.

Намеснік пракурора Шумілінскага раёна, малодшы саветнік юстыцыі Лізавета АСІПЕНКА нагадала, што згодна з арт. 24.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі прадугледжаны штраф да 10 БВ. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, цягне накладанне штрафу ад 10 да 20 БВ з канфіскацыяй ці без канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Правільнае і бяспечнае абыходжанне з піратэхнікай дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і зберагчы ад трагедыі вас і вашых блізкіх.

 

За выбух петардаў у грамадскіх месцах прадугледжана адказнасць

За выбух петардаў у грамадскіх месцах (плошчах, парках, дварах) можна атрымаць штраф да 30 БВ або адміністрацыйны арышт, або грамадскія работы. Калі пры выкарыстанні піратэхнічных “цацак” будзе прычынена значная шкода здароўю або маёмасці людзей, парушальнікам можа пагражаць і крымінальная адказнасць (пазбаўленне волі да 3 гадоў). У выпадку здзяйснення правапарушэння падлеткамі да 14 гадоў да адказнасці будуць прыцягнуты бацькі (штраф да 10 БВ).

За нелегальны гандаль піратэхнікай прадугледжаны штраф для фізічных асоб ад 10 да 50 БВ, для ІП – ад 10 да 200 БВ, для юрыдычных асоб – да 500 БВ.

Віктар ГАЛУЗА, старшы ўчастковы інспектар РАУС.

Як запускаць?

Пры запуску піратэхнікі НЕАБХОДНА:
– прачытаць інструкцыю па ўжыванні;
– не разбіраць, дапрацоўваць або змяняць канструкцыю піратэхнічных вырабаў.
– вызначыць загадзя пляцоўку, з якой будзе запускацца піратэхніка з улікам максімальнага памеру небяспечнай зоны, названай на ўпакоўцы для канкрэтнага вырабу, з адсутнасцю паблізу будынкаў і збудаванняў, дрэў, ліній электраперадач і іншых перашкод;
– правільна размясціць і надзейна замацаваць вырабы ў адпаведнасці з інструкцыяй па эксплуатацыі, а менавіта ўсталяваць на цвёрдую роўную паверхню і замацаваць, падсыпаўшы з бакоў зямлёй ці ўсталяваць у шчыльны снег;
– не выкарыстоўваць піратэхніку пры моцным ветры, у стане алкагольнага ап’янення;
– гледачы павінны знаходзіцца за мяжой небяспечнай зоны. Аптымальная адлегласць – не менш за 30-50 м.

Катэгарычна ЗАБАРОНЕНА:
– нахіляцца над піратэхнічным вырабам падчас падпалу кнота;
– у выпадку згасання кнота падпальваць яго яшчэ раз;
– падыходзіць і нахіляцца над адпрацаваным піратэхнічным вырабам на працягу 25-30 хвілін пасля заканчэння работы.

Знішчэнне піратэхнічных вырабаў праводзяць шляхам апускання іх у ваду на тэрмін не менш за 24 гадзіны. Пасля гэтага іх можна ўтылізаваць з бытавым смеццем.

Пры пажары і любой надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць 101 ці 112

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *