«Раёнка павінна прыходзіць у кожную сям’ю» у кожную сям’ю»
Амаль восем гадоў працуе паштальёнам у Шуміліне Наталля Сокалава. І з гонарам зазначае, што яе ўчастак у райцэнтры (вуліцы Кароткіна, Сіпко, Луначарскага, Юбілейная) – самы чытаемы, тут выпісваюць 350 экзэмпляраў раённай газеты «Герой працы».
І сама Наталля многа гадоў сябруе з раёнкай. «Герой працы» любяць усе! – кажа паштальён. – Многія выпісваюць газету ў паштовым аддзяленні, некаторым я афармляю падпіску. Раённая газета для шумілінцаў – вялікі сябар і дарадца. Асабіста мне падабаюцца раённыя навіны – дзе іх яшчэ пачытаеш, калі не на старонках “Герой працы”. Радуе, што ў мяне, у паштальёна, ёсць магчымасць практычна першай даведацца пра раённыя навіны, а потым даставіць газету ў паштовыя скрыні падпісчыкаў. Пераканана, што раёнка павінна прыходзіць у кожную сям’ю!».
Ларыса ЗАЙЦАВА.