Спортивный праздник для учащихся районного центра кореекционно-развивающего обучения и реабилитации провели в Шумилино

Образование Общество

Роўныя сярод роўных

У СШ № 2 г. п. Шуміліна прайшло раённае свята «Спартыўным сяброўствам мы моцныя» для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, прысвечанае Дню інвалідаў.

У мерапрыемстве бралі ўдзел навучэнцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўстаноў адукацыі раёна.

Поспехаў, добрага настрою кожнаму ўдзельніку мерапрыемства пажадаў на ўрачыстым адкрыцці начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук. Няхай у вас усе атрымліваецца як сёння на спартыўнай пляцоўцы, так і пастаянна ў жыцці.

На спартландыю сабраліся тры каманды. Дзеці з азартам і радасцю выконвалі заданні: закідвалі ў кошык баскетбольны мяч, поўзалі і скакалі. Арганізатары пастараліся прапанаваць удзельнікам цікавыя і арыгінальныя конкурсы – «Вясёлкавае сонейка», «Святлафор», «Тунэль» і інш. На кожнай станцыі дзецям дапамагалі педагогі ЦКРНіР і валанцёры з СШ № 2.

А ў перапынках паміж этапамі спартландыі дзеці ўдзельнічалі ў актыўным флэшмобе, які арганізаваў танцавальны калектыў «Вясёлка» раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Пасля спартыўна­забаўляльных стартаў дзеці спасцігалі новыя навыкі і ўменні ў разнастайных майстар­класах, якія прапаноўвалі работнікі РЦДіМ і ТЦСАН.

Свята атрымалася,  лепшае сведчанне таму – дзіцячыя ўсмешкі. У гэты дзень прайграўшых не было, бо перамаглі ўсе. Кожны ўдзельнік атрымаў імянны медаль і падарунак ад арганізатараў свята (аддзела па адукацыі райвыканкама) і раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» і «Беларускі фонд міру».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *