Больше 2500 рублей штрафов заплатил самогонщик за своё занятие

Происшествия

Самагоншчык

Напэўна ж, усе ведаюць, што самагон гнаць забаронена. Аднак знаходзяцца жадаючыя рызыкнуць – і трапляюць у поле зроку міліцыянераў.

Так, нядаўна жыхар адной з вёсак раёна паставіў брагу на самагон. І не думаў, што ў ягоную маленькую і аддаленую ад райцэнтра вёску завітаюць супрацоўнікі РАУС. Як яны дазналіся пра самагоншчыка – гэта застаецца за кадрам. Як кажуць, міліцэйская тайна. А вось што ў Мікалая (назавём так мужчыну) канфіскавалі 66 літраў брагі – гэта цяпер ужо не сакрэт. Больш таго, міліцыянеры высветлілі, што ў вёсцы мужчыну належалі два дамы –у адным з іх знайшлі бітон з брагай, у другім – самагонны апарат. Мікалай апраўдваўся, што самагон гнаў для уласных патрэб. Але ж гэта не вызваляе ад адказнасці. На Мікалая складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы: па аднаму – за захоўванне брагі (штраф да 30 БВ) і за захоўванне апарата (штраф да 5 БВ), два – за выраб самагону (штраф да 30 БВ).

«Выраб самагону для сябе ці на продаж – гэта парушэнне, за якое прыйдзецца адказваць, – кажа начальнік аддзяленне аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. – І для ўласных патрэб, і для продажу самагон гнаць забаронена!».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *