Что делать свидетелю преступления?

Закон

Што рабіць сведкам злачынства?

Як сябе правільна паводзіць, калі чалавек выпадкова стаў сведкам правапарушэння?

На гэта пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр ЖУРАЎ:
–  Калі на вашых вачах адбылося правапарушэнне ці злачынства: у першую чаргу варта як мага дакладней запомніць зламыснікаў: рост, колер валасоў, адзенне, асаблівыя прыкметы. Важна звярнуць увагу на тое, у якім накірунку пабег злачынца і ці былі яшчэ сведкі.  Затым трэба патэлефанаваць у раённы аддзел унутраных спраў па нумары 102 і расказаць пра здарэнне міліцыянерам.

Важна ведаць, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за непаведамленне пра цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, якое рыхтуецца або якое ўжо здзейснена, пра месца знаходжанне вінаватых у ім асоб. За гэта пагражаюць грамадскія работы, штраф, арышт, абмежаванне волі да двух гадоў або яе пазбаўленне на той жа тэрмін.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *