Віртуальныя зносіны могуць быць небяспечнымі
У інтэрнэце дзеці знаходзяць мноства інфармацыі. Яна цікавая, карысная, але бывае і небяспечнай.
З дапамогай інтэрнэта чалавек можа трымаць зносіны з незнаёмцамі, якія жывуць у розных кутках свету. Але віртуальныя зносіны могуць быць звязаны з уцягваннем дзяцей у вырабы парнаграфічных матэрыялаў, перасылку інтымных фотаздымкаў, расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дар’я Трафімава вучням школ раёна падчас чарговай сустрэчы.
Супрацоўнікі РАУС папярэджваюць дзяцей:
Не адкрывайце падазроныя спасылкі, не давайце нікому асабістую інфармацыю, не згаджайцеся на сустрэчы з незнаёмцамі.
Нельга нікому адпраўляць інтымныя фотаздымкі.
Не паддавайцеся маніпуляцыям падманшчыкаў у сетках, іх задача – не даць табе даверыцца дарослым, таму яны могуць пагражаць, шантажыраваць, браць цябе на “слабо”.
Калі вы трапілі ў “лавушку” падманшчыкаў, то набярыся смеласці і раскажыце пра гэта бацькам ці настаўнікам.
Яны жадаюць вам толькі дабра.
Парады бацькам ад супрацоўнікаў РАУС:
- Растлумачце дзецям, што асабістая інфармацыя павінна быць канфідэнцыяльнай і яе нельга распаўсюджваць.
2. Калі дзіця стала ахвярай у сацыяльных сетках, звярніцеся за дапамогай у міліцыю.
3. Устанавіце на камп’ютар і тэлефон дзіцяці антывірус і рэгулярна абнаўляйце яго.
Ларыса ЗАЙЦАВА.