Выявлены нарушения пожарной безопасности в ходе рейд по строительным объектам сотрудников РОЧС

Безопасность

Бяспека аб’ектаў будаўніцтва – на кантролі ратавальнікаў

У лістападзе работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі работу па забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі аб’ектаў будаўніцтва.

У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў былі наведаны ўсе аб’екты будаўніцтва раёна, на якіх маюцца мабільныя (інвентарныя) будынкі. На будаўнічых пляцоўках і ў вагонах-бытоўках супрацоўнікі РАНС праверылі наяўнасць і спраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў у бытоўках, веданне работнікамі аб’ектаў нумароў выкліку экстранных службаў, правілаў паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Ратавальнікі правялі з работнікамі будаўнічых арганізацый інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі.

Па выніках мерапрыемстваў выяўлены парушэнні на наступных аб’ектах будаўніцтва: «рэканструкцыя будынка кацельні, размешчанай у аг. Мікіціха, вул. Юбілейная, д. 5а», «мадэрнізацыя будынка адміністрацыйна-спальнага корпуса ДАЦ «Дружба», размешчанага ў аг. Амбросавічы», «узвядзенне 40-кватэрнага жылога дома па зав.Угнявёнка, д. 9 г. п. Шуміліна».

Пра выяўленыя парушэнні праінфармаваны падрадчыкі, заказчыкі, а таксама райвыканкам.

Ілья ШНІПАЎ, старшы інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *