Своими впечатлениями делятся участники ІІІ Республикоснкого форума сельских женщин

Общество

«Прыемна, што маю работу заўважылі»

14-15 лістапада ў Мінску прайшоў III Рэспубліканскі Форум сельскіх жанчын. Ад нашага раёна ў ім прымалі ўдзел загадчыца склада СУП «Лаўжанскае» Таццяна Купрыянава і аператар машыннага даення гэтай жа гаспадаркі Надзея Крэменская. Мы папрасілі дэлегатаў падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Надзея Крэменская:

–  Мерапрыемства праходзіла ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Перад намі выступілі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. Гаварылі пра сям’ю і дзяцей, пра ролю жанчын у грамадскім жыцці, льготы, якія прадастаўляе дзяржава. Мне, простаму аператару машыннага даення на ферме Латкова, было вельмі прыемна ўсведамляць, што мяне і маю работу заўважылі. Вялікі гонар быць запрошанай у ліку дэлегатаў ад Віцебскай вобласці на такі прадстаўнічы форум.

Таццяна Купрыянава:

–  У Мінску нас прымалі як самых шаноўных гасцей. Мы любаваліся веліччу і прыгажосцю тэатра оперы і балета, цікавай была экскурсія па горадзе, у Храм-помнік у гонар Усіх Святых. У поўным захапленні і ад прэм’еры балета “Папялушка”. Адпачыла і набралася пазітыўных эмоцый. Вялікі дзякуй арганізатарам мерапрыемства – Беларускаму саюзу жанчын і Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу – за такі падарунак да свята.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *