По просьбе жителей деревни отремонтировали дорогу

Общество

«Не дарога, а проста песня!»

Падчас дня работы з насельніцтвам у Каўлякоўскім сельсавеце да прадстаўнікоў раённай улады звярнуліся жыхары вёскі Бондарава з просьбай адрамантаваць дарогу.

Работнікі ДРБУ‑204 задаволілі просьбу вяскоўцаў – дарога ў Бондараве заасфальтавана.

«На ўчастку дарогі Бешанковічы‑Крывое Сяло‑Улазавічы (праз вёску Бондарава) мы паклалі 853 метры новага асфальту», – удакладніў начальнік дарожнага прадпрыемства Уладзімір Раманаў.

«Не дарога, а проста песня! – падзялілася мясцовая жыхарка Святлана Голяс. – Роўная, без ямін, можна смела ехаць хоць на самакаце, хоць на веласіпедзе. Вялікі дзякуй кіраўніцтву раёна, дарожным работнікам за клопат і старанне!».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *