Чтобы дом не ограбили…

Безопасность Общество

І злодзей не знойдзе ключ ад вашага дома
За студзень-ліпень бягучага года ў раёне было ўчынена супраць грамадзян 53 злачынствы (у мінулым годзе – 52). Ад злачынцаў пацярпелі 48 грамадзян пажылога ўзросту. У сельскай мясцовасці здзейснена 41 злачынства, у гарадскім пасёлку – 12. Пераважаюць злачынствы маёмаснага накірунку (77,3%), супраць жыцця і здароўя – 11,3%.
Амаль кожнае трэцяе злачынства адбываецца па прычыне неабачлівых адносін людзей да захаванасці сваёй маёмасці. Не варта забываць, што злодзеі могуць скарыстацца незачыненымі дзвярыма і вокнамі, пакінутымі ключамі ад кватэры пад дыванком ці ў паштовай скрыні. Не трэба афішыраваць сваю будучую адсутнасць у кватэры, калі вы збіраецеся куды з’ехаць. Не хваліцеся сваім багаццем. Будзьце абачлівымі.
А. КАРАЛЁЎ,  начальнік аддзялення прафілактыкі і правапарадку РАУС.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *