Животноводы Шумилинского района формируют основу будущих надоев

Сельское хозяйство

Для чаго патрэбны групы раздою?

Фото из открытых источников.

У сельгаспрадпрыемствах раёна ствараюцца групы раздою. Яны ўжо ёсць на фермах Амбросавічы (ААТ «Прыазёрны мір»), Мясаедава (СУП «Лаўжанскае»), Ляжні‑4 (ААТ «Ляжні»), і Лявонава‑2 (КУСГП «Ульскі»).

На ферме ў Лявонаве група раздою створана яшчэ летам. У чым перавагі такой асобнай групы кароў, мы запыталіся ў намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Валянціны Лабейка. «Калі каровы, якія павінны ацяліцца, стаяць у агульным гурце, ім не надаецца пільная ўвага, – распавяла Валянціна Уладзіміраўна. – А калі стаяць асобна – кожная на віду. У групу будучага раздою паставілі 54 першацёлкі. Зараз ацяліліся ўжо 40. На раздоі працуюць самыя вопытныя аператары машыннага даення – Зінаіда Скрыпялёва і Кацярына Кацялевіч. Работа цяжкая, але нашы даяркі спраўляюцца. Разумеюць, што ад якасці раздою залежыць, ці будзе ў далейшым карова малочнай».

Групе раздою – належная ўвага з боку ветурачоў, якія робяць своечасовыя вакцынацыі і прышчэпкі. Жывёлаводы раздаюць па графіку сілас, сянаж, канцэнтраты. Штодзённа правод-зяцца кантрольныя дойкі. Усё гэта ў комплексе дае нядрэнныя вынікі – на карову на ферме ў Лявонаве дояць 12,8 кілаграма малака. Таму ў КУСГП «Ульскі» мяркуюць сфарміраваць яшчэ адну групу раздою.

Іх, дарэчы, кіраўнік раёна Сяргей Галынчык рэкамендаваў зрабіць ва ўсіх сельгасарганізацыях. Па словах начальніка аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Марыны Панкраценка, у бліжэйшы час групы раздою будуць сфарміраваны ў КУСГП «Сіроцінскі» (фермы Мосарава і Заўсыска), ААТ «Прыазёрны мір» (Непароты), ААТ «АграБаравінка» (жывёлагадоўчы комплекс).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *