День открытых дверей провело областное Управление внутренних дел в СШ №1 г.п. Шумилино

Молодёжь Образование

«Давай служыць разам!»

Хочаш абараняць законныя правы і інтарэсы людзей, мець дастойную зарплату, ахоўваць правапарадак? У такім разе тваё месца – у органах унутраных спраў, даводзілі старшакласнікам супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама падчас Дня адкрытых дзвярэй  «Давай служыць разам!», які прайшоў у СШ № 1 г. п. Шуміліна.

Перад  старшакласнікамі сярэдніх  школ  раёна выступілі супрацоўнікі Упраўлення ўнутраных спраў  аблвыканкама і расказалі пра асаблівасці службы, льготы для міліцыянераў. З відэафільма вучні даведаліся пра паліграфы, дэтэктары хлусні.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі і оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Максім Васільеў расказалі пра асаблівасці паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут.

Дзень адкрытых дзвярэй упрыгожылі дзіцячыя канцэртныя нумары, а таксама паказальныя выступленні атрада міліцыі асаблівага прызначэння УУС аблвыканкама. Старшакласнікаў чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна было пазнаёміцца са зброяй і спецсродкамі, якія міліцыянеры выкарыстоўваюць падчас службы, прыме-рыць фуражку, рашыць тэсты і атрымаць за гэта падарунак, паспрабаваць сілы ў правілах дарожнага руху, праверыць трапнасць у ціры.

Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю. Напрыканцы сустрэчы старшакласнікам уручылі агітацыйныя лістоўкі з запрашэннем на вучобу ў ведамасныя ўстановы адукацыі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *