Постельное бельё на заказ начали шить в шумилинском КУП БОН

Экономика

Пасцельнае па заказе – любых памераў

З нядаўняга часуў КУП БАН шыюць пасцельную бялізну. Гэтую справу даручылі прыёмшчыку заказаў комплекснага прыёмнага пункта Слабада Святлане Ляпёшкінай.

Святлана Леанідаўна па панядзелках, серадах і пятніцах працуе ў Шуміліне – займаецца рамонтам і шыццём адзення. А вось пасцельныя камплекты ёй зручней шыць у Слабадзе – там больш прасторны пакой. Закупілі некалькі рулонаў бязі ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне».

«Наша швачка гатова пашыць пасцельнае любых нестандартных памераў. І бязь у нас якасная», –запрасіў дырэктар КУП БАН Мікалай Прыгодзіч. Пасцельная бялізна класічных памераў ужо ёсць у продажы ў КУП БАН. Мы пацікавіліся цэнамі: двухспальны камплект каштуе 87,36 руб, паўтарачны – 79,93 руб.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *