Картошкой, капустой и саженцами запаслись на осенней ярмарке жители Шумилино

Новости

Бульбай і капустай запасліся, саджанцы пасадзілі

У суботу, 26 кастрычніка, у Шуміліне адбыўся другі восеньскі кірмаш. Усе, хто хацеў, маглі запасціся бульбай, капустай, морквай, буракамі і цыбуляй, набыць саджанцы.

Калі на першым кірмашы многія сумняваліся, ці трэба запасацца капустай (надта цёпла, каб квасіць), то ў канцы кастрычніка так пытанне ўжо не стаяла. Таму людзі ахвотна разбіралі гародніну, бульбу і капусту бралі сеткамі. Чэргаў вялікіх не было, бо прадукты прадавалі адразу з некалькіх мікрааўтобусаў.

Чэргі былі да машыны прадпрыемства “Вясна-Энерга”, дзе гародніна была значна танней, чым у прыватных прадаўцоў, і да машыны з Гарадоцкай птушкафабрыкі, дзе прадавалі яйкі. Ахвотна куплялі шумілінцы саджанцы дрэў і кустоў, бо зараз аптымальныя тэрміны пасадкі пладовых культур.

Было і збожжа па 30 рублёў за мяшок ячменю ці пшаніцы.

На кірмашы таксама можна было купіць рабочае адзенне і абутак, была палатка з абуткам “Марка”.

Так што кожны мог зрабіць пакупку па сваёй кішэні і патрэбах. Запасы зроблены – чакаем зіму.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *