Пэўныя вынікі ёсць, але і праблем хапае
Як у раёне рэалізуюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1«Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», разгледзелі ўдзельнікі адкрытага пасяджэння райвыканкама 25 кастрычніка. Удзел у пасяджэнні прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
«У раёне праводзіцца сістэмная работа па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы, паляпшэнні ўмоў пра-цы, зніжэнні вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, захаванні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, – адзначыла ў дакладзе намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Юлія Сцяпанава. – Па выніках работы за 9 месяцаў адзнача-ецца зніжэнне вытворчага траўматызму. Зарэгістраваны тры няшчасныя выпадкі на вытворчасці (у 2023 г. – 4), якія не адносяцца да ліку цяжкіх. Наогул за апошнія чатыры гады ў раёне не было на вытворчасці трагічных выпадкаў са смяротным зыходам, два апошнія гады не рэгістраваліся выпадкі з цяжкімі вытворчымі траўмамі. Аднак гэта не дае падстаў заспакойвацца, у такіх пытаннях, як паказвае жыццё, патрабуецца пастаяннае прыняцце арганізацыйна-кіраўніцкіх рашэнняў па стварэнні ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці.Да галінз найбольш высокай рызыкай траўміравання работнікаў на працягу апошніх 5 гадоў па-ранейшаму адносяцца сельская гаспадарка і будаўніцтва.
Дакладчык расказала, як працуе мабільная група, створаная распараджэннем старшыні райвыканкама ў мэтах папярэджання парушэнняў патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі. За студзень-верасень мабільнай групай праведзены абследаванні ў 34 арганізацыях, падчас якіх выяўлена 372 парушэнні. У іх ліку – непрыняцце кіраўнікамі мер па абмежаванні доступу да невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў, якія ўяўляюць патэнцыйную небяспеку як для работнікаў арганізацый, так і для насельніцтва.
У сельгаспрадпрыемствах раёна праведзены тры месячнікі забеспячэння бяспекі: у перыяд правядзення вясенніх палявых работ, корманарыхтоўкі і жніва. Па выніках правядзення маніторынгаў за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі кіраўнікі некаторыхарганізацый прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У раёне створана камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За 9 месяцаў праверкупрайшлі 68 кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый. Атэстацыя працоўных месцаў па ўмовах працы запланавана ў 5 арганізацыях.
Дырэктыва№ 1 прадугледжвае правядзенне ў арганізацыях сістэматычнага кантролю фізічнага стану работнікаў шляхам правядзення медыцынскіх аглядаў. У Шумілінскай ЦРБ заключаны 22 дагаворы на правядзенне перадрэйсавага медагляду вадзіцеляў транспартных сродкаў.
Дакладчык адзначыла, што ў раёне забяспечваецца належны ўзровень абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. Аднак застаецца пытанне ўзроўню пажарнай бяспекі на аб’ектах сельскагаспадарчых арганізацый. У верасні меў месца пажар камбайна падчас уборкі зерневых культур.
Аператыўнае становішча на тэрыторыі раёна характарызуецца нязначным зніжэннем агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, не зарэгістравана бытавых забойстваў і фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Справаздачы трымалі кіраўнікі Шумілінскай ПМК-70, КУСГП «Сіроцінскі», УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».
Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык агучыў сваё жорсткае патрабаванне – узмацніць кантроль, навесці парадак на замацаваных тэрыторыях і аб’ектах. У пытаннях працоўнай дысцыпліны, аховы працы не можа быць месца бескантрольнасці, незацікаўленасці, абыякавасці, падкрэсліў кіраўнік раёна і прапанаваў прыняць пастанову ў дапра-аваным, канкрэтызаваным выглядзе.
Алена КАРПУШЭНКА.