Са спортам па жыцці
Стартавала спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Шумілінскага раёна. На спартыўных пляцоўках фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, СДЮШАР і СШ № 1 г. п. Шуміліна за перамогу будзе змагацца 31 каманда.
24 кастрычніка ў СДЮШАР прайшло ўрачыстае адкрыццё спартакіяды. І гэта было сапраўднае свята спорту.
– У Шумілінскім раёне заўсёды падтрымліваецца спорт. Нашых юных валейбалістаў і барцоў добра ведаюць за межамі краіны, – падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Вельмі радуе, што ў арганізацыях і на прадпрыемствах працуе столькі аматараў спорту і здаровага ладу жыцця. Спорт, камандны дух і агульная мэта перамагчы вельмі аб’ядноўваюць людзей і настройваюць на лепшыя дасягненні ў жыцці.
Падчас цырымоніі адкрыцця сямі аматарам здаровага ладу былі ўручаны значкі і пасведчанні Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Яркім упрыгажэннем адкрыцця стала з’яуленне роставай лялькі-яблыка, якая частавала яблыкамі кожную каманду і жадала поспехаў на спартыўных пляцоўках.
У першы дзень спартакіяды былі вызначаны пераможцы ў трох відах – дартс, чаўночны бег і скачкі ў даўжыню.
Чаўночны бег
Першае месца – Ганна Анішчанка (раённы ўчастак электрасувязі) і Міхаіл Рэбізаў (райвыканкам); другое – Дар’я Сцяпана-ва (раённы цэнтр культуры) і Данііл Шніпаў (СШ № 1); трэцяе – Алена Зуева (цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма) і Дзмітрый Галуза (Шумілінскі лясгас).
Дартс
Першае месца – Алеся Пушнова (Раён газазабеспячэння) і Андрэй Лялюга (СШ № 1); другое – Ларыса Глушкова (д/с № 4) і Канстанцін Шкляр (ТЦСАН); трэцяе – Ілона Гурына (ДРБУ-204) і Іван Ліпскі (Шумілінскі лясгас).
Скачкі ў даўжыню
Першае месца – Вольга Сямёнава (ЦРБ) і Юрый Жыжоў (Раён газазабеспячэння); другое – Наталля Пучынская (Раён газазабеспячэння) і Сяргей Міляк (Раён электрычных сетак); трэцяе – Галіна Шчарбакова (Верхнядзвінскі масласырзавод) і Алег Гайдукоў (Обальскі керамічны завод).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.