Час набірацца вопыту
25-26 кастрычніка ў Шумілінскай СДЮШАР прайшоў першы тур абласнога першынства дзіцяча-юнацкай лігі па валейболе сярод хлопцаў 2013-2014 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах змагаліся каманды з Шуміліна, Віцебска (дзве каманды), Глыбокага, Паставаў.
Абласная ліга – добрая магчымасць для юных валейбалістаў набрацца гульнявай практыкі, адчуць радасць перамогі і горыч паражэнняў.
Гульні лігі даюць багата магчымасцей і трэнерам каманды. Так, напрыклад, трэнер нашай каманды Любоў Бабова дала магчымасць кожнаму іграку выйсці на ва-лейбольную пляцоўку, трэнер не толькі нагульвала адпрацаваныя камбінацыі, а і ўводзіла новыя элементы, шукала аптымальныя звязкі.
У першым туры шумілінцы перамаглі «Віцебск-1» і «Віцебск-2», прайгралі «Паставам» і «Глыбокаму». Наперадзе два туры і фінал, у які трапляюць чатыры лепшыя каманды.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.