“Лепш за ўсіх”
Навучэнцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова выступілі на абласным конкурсе “Лепш за ўсіх”.
У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Шаркаўшчыне быў арганізаваны абласны конкурс дзіцячай творчасці “Лепш за ўсіх”, накіраваны на выяўленне творчых здольнасцей, развіццё патэнцыялу падрастаючага пакалення. У конкурсе бралі ўдзел дзесяць вучняў Шумілінскай ДШМ – прадстаўнікі духавога, харавога, народнага і мастацкага аддзяленняў школы. Трое ўдзельнікаў – Шыёнак Марыя (цымбалы, настаўнік Скорынава Алена), Яфрэмава Арына (мастацкае аддзяленне, Шарыпава Вольга) і Кузняцоў Іван (флейта, Ворса Іна) паказалі бліскучыя вынікі і прайшлі ў фінал конкурсу.
“Гэтыя вынікі дэманструюць высокі ўзровень работы нашай школы і з’яўляюцца заканамерным вынікам упартай і напружанай працы вучняў і педагогаў, – падкрэсліла дырэктар установы Алена Сцяпанава. – У новым навучальным годзе ў школу і тры сельскія філіялы на ўсе шэсць аддзяленняў набралі 335 навучэнцаў. Так што будзем чакаць новых поспехаў”.
У бліжэйшы час навучэнцы дзі-цячай школы мастацтваў прымуць удзел у фальклорным конкурсе “Ад прашчураў да зор”, які пройдзе ў Расонах, у вакальным конкурсе патрыятычнай песні “Сэрцам датычныя” ў Оршы.
Да 6 лістапада ў школе мастацтваў працягваецца дадатковы на-бор, і творчым дзецям яшчэ не по-зна зрабіць выбар. А 6 лістапада ўстанова запросіць бацькоў і ўсіх жадаючых на пасвячэнне ў музыкі сёлетніх першакласнікаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.