Меліяраваным землям —эфектыўнае выкарыстанне
Камітэтам дзяржкантролю вобласці забяспечана прыняцце мер па эфектыўным выкарыстанні меліяраваных зямель.
У студзені-верасні КДК вобласці правёў кантрольныя мерапрыемствы ў арганізацыях Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Лёзненскага, Мёрскага, Аршанскага, Талачынскага, Чашніцкага, Шаркоўшчынскага і Шумілінскага раёнаў, а таксама г. Віцебска. У выніку выяўлена каля 13,2 тысячы гектараў сельскагаспадарчых зямель, частка з якіх з’яўляецца меліяраванымі.
Камітэтам прапанавана адпаведным райвыканкамам прыняць меры па іх уцягванні ў гаспадарчы абарот ці пераразмеркаванні іх іншым землекарыстальнікам. Таксама кантралёрамі вывучаны пытанні набыцця, выкарыстання і спісання меліярацыйнай тэхнікі. У ходзе мерапрыемстваў устаноўлены факты працяглага прастою спраўнай дарагой тэхнікі, суб’ектам указана на неабходнасць яе эфектыўнага выкарыстання.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.