24 октября в Шумилино выездной приём провёл гендиректор Витебскоблводоканала

Новости

Па пытаннях водазабеспячэння

24 кастрычніка ў Шуміліне выязны прыём грамадзян правёў генеральны дырэктар УП “Віцебскаблводаканал” Аляксей Хвалько.

На прыём да кіраўніка абласнога прадпрыемства звярнуліся трое жыхароў раёна, якіх хвалявалі праблемы з вадой і каналізацыяй. Так, жыхар Шуміліна, які жыве  “за лініяй” паскардзіўся, што ў водаправодзе не хапае ціску вады, што стварае праблемы ў рабоце газавага катла.

З аграгарадка Мікіціха паскардзіліся, што каналізацыя забіваецца з-за малога ўхілу трубы. У пачатку 1990-х гадоў, калі будаваўся пасёлак, будаўнікі не вытрымалі нарматывы, а цяпер перыядычна ўзнікаюць праблемы.

З вёскі Прыазёрная паведамілі, што ў водаправоднай вадзе пастаянна “запаветрываюцца” сістэма ацяплення і сушылкі ў ванных пакоях. Як высветлілася, мясцовыя сантэхнікі ведаюць пра праблему і шукаюць прычыну.

Гендырэктар “Віцебскаблводаканала” Аляксей Хвалько ўзяў усе пытанні на кантроль і накіраваў даручэнні кіраўніцтву філіяла “Полацкводаканал” для вывучэння і прыняцця неабходных мер, каб ліквідаваць парушэнні ў рабоце.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *