Згарэла лазня ў Сіроціне
21 кастрычніка ў 0.42 у раённую службу ратавання 101 паступіла паведамленне пра пажар лазні ў вёсцы Сіроціна Сіроцінскага сельсавета.
Як расказалі ў РАНС, па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне лазні. Гаспадыня, 1955 г. н., на момант узнікнення пажару знаходзілася ў доме. Пацярпелых няма. Агнём у лазні знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі: перапальванне печкі і кароткае замыканне электраправодкі.
Ратавальнікі рэкамендуюць неадкладна прывесці ў належны бяспечны стан печкі: заладзіць трэшчыны, абнавіць ахоўны слой тынкоўкі і пабелкі, ачысціць комін. І абавязкова быць пільнымі і асцярожнымі пры абыходжанні з агнём!