Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў сустрэўся 18 кастрычніка з ідэалагічным актывам Віцебшчыны і акрэсліў задачы ў рабоце з грамадствам на бліжэйшы час – работа з моладдзю і прапаганда сямейных каштоўнасцей.
Сустрэча прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання, для якога была абрана тэма «Сям’я як аснова нашай дзяржавы». Удзел у сустрэчы прынялі старшыня аблвыканкама Аляк-сандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Ляўковіч.
Мы жывем у няпросты перыяд, калі нашы апаненты працу юць і на 2025 год, і на 2030-ы, і для іх уздзеянне на маладых людзей знаходзіцца ў прыярытэце, зазначыў Уладзімір Барысавіч. Таму ідэалагічнаму актыву варта будаваць сваю работу нестандартна, знаходзіць такія шляхі і рашэнні, якімі можна дастукацца да сэрцаў моладзі, у тым ліку праз папулярныя ў іх камунікацый-ныя каналы – сацыяльныя сеткі і месенджары. «Запомніце: моладзь не церпіць фармалізму!», –– падкрэсліў ён.
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама даў ацэнку мерапрыемствам, што праходзяць падчас Тыдня бацькоўскай любові, які пачаўся з Дня маці і закончыцца Днём бацькі. Беларусам даспадобы такія святы, такім чынам мы прапагандуем і праслаўляем свае каштоўнасці, з гонарам паказваем, што сям’я для нас – важны і галоўны сэнс жыцця, гэта аснова грамадства, аснова беларускай дзяржавы.
Пасля выступлення Уладзімір Пярцоў адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Адно з цікавых пытанняў – ці патрэбна нашаму грамадству ўвядзенне Дня ідэолага – Уладзімір Пярцоў паабяцаў абмеркаваць на самым высокім узроўні.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, падводзячы вынікі сустрэчы, адзначыў, што работа ідэалагічнага актыву павінна быць натуральнай, сістэматычнай, сумеснай і паслядоўнай.
Алена КАРПУШЭНКА.