Вечар з бацькам і футболам
Сапраўдны падарунак зрабіў Шумілінскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр бацькам і дзецям-футбалістам з нагоды Дня бацькі і Тыдня бацькоўскай любові: арганізаваў раённы турнір па міні-футболе «Бацькі-малайцы».
Вясёлыя футбольныя конкурсы, футбольныя матчы, дзе сыны гулялі разам з бацькамі – усё было ў гэты вечар. Напрыканцы мерапрыемства ўсе сем’і атрымалі ад арганізатараў падарункі і сертыфікаты на бясплатнае наведванне басейна ці трэнажорнай залы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.